Сэканд-хэнд у Беларусі перажывае другое нараджэнне

9 июня 2013

Адзенне б/к - на ўздыме попыту. Гэтага не адмаўляюць і ўладальнікі магазінаў, і статыстыка мытні. Увоз адзення расце. На гэтым фоне сэканд-хэнды разрастаюцца і ў плошчах.


Аб тэндэнцыях на рынку карыстанага адзення - Дзмітрый Цітоў. Часам, не звяртаючы ўвагі на шыльду магазіна, унутры інтэр'ер сэканд-хэнда можна зблытаць з магазінам з моднымі дарагімі таварамі. І адзенне на вешалках таксама становіцца больш якасным.


Толькі 10% карыстаных рэчаў, прывезеных з Еўропы, зараз, як правіла, вывешваецца ў гандлёвых залах сэканд-хэнда. 50% шырспажыву адсейваецца: плямы, якія не выводзяцца, падраныя рэчы. Застаецца 40% - гэта вопратка з невялікімі дэфектамі. Яна вывешваецца, але пра пашкоджанні, як правіла, папярэджваюць прадаўцы. Адзенне, якое ўжо хтосьці насіў, можа доўга залежвацца на паліцах, калі не будзе адпавядаць патрабаванням самага патрабавальнага пакупніка. Яно павінна быць з мінімальным працэнтам зносу і першапачаткова быць чыстым. Чым больш плошча магазіна, тым больш трэба закупляць адзення. Кошт партыі тавару для сэканда ў 80 квадратаў будзе ў раёне 50 мільёнаў беларускіх рублёў за паўтоны вопраткі. А вось для гігантаў, плошча якіх дасягае 400 і больш квадратных метраў, трэба 100 мільёнаў рублёў як мінімум - гэта паўтары тоны б/к. Уладальнікі сэканд-хэндаў імкнуцца пашыраць і геаграфічнае месцазнаходжанне сваіх магазінаў. Ствараць сетку і ісці па абласных гарадах. Як і ў любога іншага бізнесу, у сэкандаў ёсць свае станоўчыя і адмоўныя бакі. Закупленыя рэчы хутка акупляюцца. Не патрэбныя завоблачныя ўкладанні і выдаткі для старту. Але такім магазінам уласцівая сезоннасць. Ды і пакупнік пакуль не можа прывыкнуць, што рэчы, якія былі ў карыстанні, могуць не саступаць па якасці новай вопратцы.