Сёння чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі да аэрапорта

5 ноября 2014
Набыць іх можна ва ўсіх касах, а таксама з дапамогай тэрміналаў самаабслугоўвання. У дзень адпраўлення білеты будуць прадаваць касіры непасрэдна ў цягніку. Кошт паездкі - 25 тысяч рублёў, час у дарозе - каля гадзіны. Нагадаем, цягнік са станцыі Мінск-Пасажырскі да Нацыянальнага аэрапорта пачне курсіраваць з 7 лістапада ў тэставым рэжыме. На гэты дзень запланаваныя ўсяго два рэйсы. З 8 лістапада ў раскладзе 5 рэйсаў у абодвух напрамках. Пры гэтым прыпынак будзе толькі адзін - на станцыі Смалявічы.