Сёння завяршыўся міжнародны дабрачынны праект "Рукі дапамогі"

30 июля 2018

На працягу 10 дзён валанцёры з Германіі дапамагалі выхаванцам сталічнага сацыяльнага цэнтра Кастрычніцкага раёна. Арганізавалі дзіцячы мабільны лагер, закупілі спартыўны інвентар, стварылі творчую майстэрню па вытворчасці дызайнерскіх шпакоўняў, а таксама абсталявалі аранжарэю з міні-цяпліцамі. Тут маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця змогуць вырошчваць як дэкаратыўныя, так і садовыя расліны. Праект атрымаўся з рэабілітацыйным эфектам.

Маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця змогуць асвоіць і новыя прафесіі: сталяра, садоўніка. Цэнтр штодзень наведваюць амаль 20 чалавек. Адзначым, у Беларусі такі праект быў рэалізаваны ўпершыню.