Сёння завяршаецца III Міжнародная канферэнцыя па пытаннях вывучэння Антарктыкі

19 сентября 2018

Фундаментальная навука з арыенцірам на дыпламатыю. Сёння пад Мінскам завяршаецца III Міжнародная канферэнцыя па пытаннях вывучэння Антарктыкі. Кліматалогія, мікрабіялогія, геалогія і азонавы слой - пра карысць гэтых напрамкаў для сусветнай навукі і ўклад беларускіх даследчыкаў у агульнанацыянальную скарбонку гаварылі тры мінулыя дні. У кангрэсе прынялі ўдзел 60 чалавек з розных куткоў свету, у тым ліку Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Турцыі. Усе яны – навукоўцы-практыкі. Адметнай асаблівасцю стаў фармат форуму - не секцыённы, а пленарны: калі ў абмеркаванні даклада прымаюць удзел усе, хто жадае.

Гэта трэцяя навукова-практычная канферэнцыя на тэрыторыі Беларусі. У найбліжэйшай перспектыве айчынным навукоўцам трэба будзе ўдакладніць праграму даследаванняў у Антарктыдзе і вызначыцца з тэрмінамі экспедыцыі, якая застанецца на зімоўку. Нагадаем, у мінулым сезоне быў узведзены другі аб'ект шматсекцыённай Беларускай палярнай станцыі.