Сёння другі дзень кастынгу ў Віцебску

9 октября 2014

Народнае шоу Я магу! працягвае шукаць таленты. Сёння другі дзень кастынгу ў Віцебску. Для ўдзелу ў праекце не трэба спецыяльнай адукацыі. Галоўнае для журы - унікальныя здольнасці. Прафесіяналы тэлебачання адбіраюць самыя тэлегенічныя нумары. Магчыма, некаторым з удзельнікаў пасля папярэдняга адбору прапануюць аб'яднацца. Дарэчы, пра такія трансфармацыі артыстаў папярэджваюць яшчэ пры запаўненні анкеты.


Другі дзень кастынгу ў Віцебску пачнецца апоўдні. Да 8 вечара прафесійнае журы чакае ўсе таленты Віцебшчыны ў Цэнтры культуры на Маякоўскага, 1.