Сёння другая гадавіна з дня трагічных падзей у мінскім метро

11 апреля 2013

15 загубленых жыццяў і сотні скалечаных лёсаў… Гэтымі хвілінамі ў сталічным храме У гонар усіх святых праходзіць памінальная служба. Сюды прыйшлі  родныя і блізкія тых, хто стаў ахвярамі выбуху 11 красавіка. У памяць аб загінуўшых - кветкі ў  храме ля Дошкі памяці, гэты знак адкрылі летась у дзень гадавіны страшнага выбуху. Аб ахвярах тэракту гэтымі хвілінамі моляцца і католікі Беларусі. У архікафедральным саборы служба пачалася паўгадзіны таму. Літургію ўзначаліў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.