Сёння ўся краіна ўспамінае герояў, якія загінулі ў Афганістане

15 февраля 2016

У Беларусі Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Больш чым чвэрць стагоддзя таму савецкія войскі пакінулі Афган. Амаль дзесяць гадоў афіцэры і салдаты праяўлялі тут стойкасць і мужнасць, застаючыся вернымі баявой прысязе і воінскаму абавязку. Сёння ў Мінску памятныя мерапрыемствы пройдуць на Востраве мужнасці і смутку. На жалобны мітынг збяруцца ўдзельнікі той вайны. У цырымоніі ўскладання кветак да помніка афганцам удзел возьмуць вышэйшыя службовыя асобы краіны і, вядома ж, сем'і і сябры загінуўшых.

Валерый Гайдукевіч, старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане: "Дата гэтая адна. Яна і ў нас у краіне шануецца. Указам Прэзідэнта прынятая як Дзень памяці. У першую чаргу радуемся, што тыя, хто застаўся жывы, могуць працаваць, а па-другое, успамінаем нашых сяброў, якія загінулі, выконваючы баявыя задачы".

Вайна ў Афганістане забрала жыцці 15 тысяч салдат і афіцэраў. Дамоў не вярнуўся 771 беларус. Савецкі кантынгент у Афганістане на 10 гадоў адтэрмінаваў распаўсюджванне ісламскага фундаменталізму на Блізкім Усходзе, прыпыніў масавы наркатрафік з Афганістана, а таксама знізіў тэрарыстычную актыўнасць у рэгіёне і свеце.