Бяспошлінны ўвоз - па новых правілах. Сёння ўвайшоў у сілу ўказ Прэзідэнта "Аб перамяшчэнні праз мяжу тавараў для асабістага карыстання". Такім чынам, за пакупкі, што ўвозяцца часцей за адзін раз на тры месяцы на суму больш як 300 еўра і вагой больш як 20 кілаграмаў, зараз прыйдзецца заплаціць адпаведны плацеж. Пакупкі з duty free таксама будуць улічаныя. Мытны камітэт ужо пачаў кантроль частаты перамяшчэння тавараў праз мяжу.
Уладзімір Арлоўскі, намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі: "Пры гэтым у выпадку ўвозу фізічнай асобай тавараў для асабістага карыстання ўжо з 14 красавіка коштавыя і вагавыя характарыстыкі аднясення тавараў да тавараў для асабістага карыстання - гэта 300 еўра і 20 кг - будуць ужывацца пры наступным увозе тавараў да 1 ліпеня 2016 года. А ўжо з 1 ліпеня пачнецца адлік наступных трох месяцаў".
Акрамя таго, сталі больш жорсткімі ліміты на бяспошлінныя паштовыя адпраўленні. Пасылкі, кошт якіх перавышае 22 еўра або вага больш як 10 кілаграмаў, з гэтага дня абкладаюцца 30-працэнтнай пошлінай. Яе разлік будуць друкаваць у паштовых паведамленнях.













