Сёння ўваходзяць у сілу новыя правілы пасажырскіх перавозак

12 октября 2018

Зараз для куплі білета ў вадзіцеля пасажыры абавязаныя ўваходзіць у пярэднія дзверы аўтобуса, тралейбуса або трамвая. Выпадкі, калі ў вадзіцеля скончыліся білеты, асобна ў правілах не прапісаныя. Тут адказнасць будзе несці пасажыр, бо яго абавязак - своечасова аплаціць праезд. Забраніраваць білет на міжгародны рэйс зараз можна аж да адпраўлення аўтобуса. 

Ёсць новаўвядзенні і ў працы таксі: пры выкліку аўто праз Інтэрнэт перавозчык будзе высылаць квітанцыю на электронную пошту кліента. 

Дарэчы, змяненні закранулі і вадзіцеляў пасажырскага транспарту, у тым ліку таксі. Іх абавязалі адмовіцца ад курэння ў салоне, а таксама адпавядаць дрэс-коду: ніякага дамашняга або спартыўнага адзення.