Сёння Сусветны дзень здароўя. Сёлета ён прысвечаны медыкам і акушэркам

7 апреля 2020
Сусветны дзень здароўя сёння адзначаюць на ўсім зямным шары, у тым ліку і ў Беларусі. Сёлета САЗ прысвяціла свята медсёстрам і акушэркам. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта нашай краіны, за мінулы год у арганізацыях аховы здароўя рэспублікі працавалі 88 000 медыцынскіх сясцёр і крыху больш за 4 500 акушэрак.  Мода на здаровы лад жыцця болей і болей ахоплівае Беларусь. За апошнія 10 гадоў колькасць тых, хто займаецца спортам, павялічылася амаль на 5 працэнтаў. На пачатак 2020 фізічнай культурай займаліся больш як 30 працэнтаў гарадскога насельніцтва і амаль 17,5 сельскага.