Сёння Сусветны дзень стандартызацыі

14 октября 2017

У наступныя 5 гадоў у Беларусі з'явіцца 20 новых эталонаў якасці ў галіне развіцця атамнай энергетыкі, ІТ-сферы, а таксама ў асобных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Пра гэта ішла размова падчас рабочай паездкі прэм'ер-міністра краіны ў інстытуты стандартызацыі і сертыфікацыі, а таксама метралогіі. Андрэй Кабякоў азнаёміўся з асноўнымі кірункамі дзейнасці БелДІСС і даручыў павысіць эфектыўнасць дзяржаўнага нагляду для недапушчэння на беларускі рынак няякаснай і небяспечнай прадукцыі.

Акрамя таго Андрэй Кабякоў наведаў рэканструкцыю аднаго з комплексаў БелДІСС. Паводле слоў будаўнікоў, здаць аб'ект у эксплуатацыю плануюць у наступным годзе. Сюды пераедзе Нацыянальны інстытут стандартызацыі.