Сёння Сусветны дзень снегу

20 января 2019

Свята Беларусь адзначае разам з паўсотняй краін свету. Яно накіравана на прыцягненне дзяцей і дарослых да заняткаў зімовымі лыжнымі відамі спорту. І ў гэтыя хвіліны ў гарналыжным цэнтры сталіцы пачынаюцца спаборніцтвы па гарналыжным спорце і сноўбордзе. Для гледачоў таксама арганізаваны майстар-класы вядучых спартсменаў краіны і культурна-забаўная праграма. Дзеці і дарослыя змогуць паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах і спаборніцтвах, пакатацца на цюбінгах, конях, ездавых сабаках.