Сёння Сусветны дзень сельскіх жанчын

15 октября 2013
Ідэя правядзення свята была прапанаваная на Жаночай канферэнцыі ААН, якая прайшла ў 1995 годзе ў Пекіне. Больш за мільён 200 тысяч жанчын Беларусі пражываюць сёння ў сельскай мясцовасці. З іх каля 150 тысяч працуюць у аграпрамысловай вытворчасці.
Жанчына на сяле не толькі працаўніца і захавльніца сямейнага ачага, але і чалавек, які займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Яны нароўні з мужчынамі паспяхова ўзначальваюць беларускія сельгаспрадпрыемствы, з'яўляюцца дэпутатамі ў саветах розных узроўняў і членамі грамадскіх арганізацый.