Сёння - Сусветны дзень роднай мовы

21 февраля 2019

20-ты раз пад эгідай ЮНЕСКА падкрэсліваецца яе ўнікальнасць. Развіццё мовы абмяркоўваюць на сустрэчах і канферэнцыях. Ад Інстытута мовазнаўства імя Коласа на працягу тыдня - круглы стол па пытаннях выкарыстання беларускай медыцынскай тэрміналогіі, лекцыі для студэнтаў-філолагаў і прэзентацыя ўнікальнага беларуска-рускага слоўніка Апанаса Ярушэвіча.

Трансліраваць цытаты класікаў літаратуры будзе і Нацыянальная бібліятэка. На фасадзе знакамітага "алмаза" раніцай і вечарам - скарбы беларускай мовы.

Акрамя таго, сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы сустрэнуцца прадстаўнікі дыпкорпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, а таксама кіраўнік МЗС. Удзельнікі мерапрыемства прачытаюць на родных мовах урыўкі канстытуцый сваіх краін, пасля чаго пройдзе знаёмства з выставай "Маніфест Рэспублікі", якая прысвечана 100-годдзю абвяшчэння БССР.