Сёння Сусветны дзень радыё

13 февраля 2015

Свята адзначаюць з 2011 года па ініцыятыве ЮНЕСКА. Менавіта ў гэты дзень у 1946-м пачало сваё вяшчанне "Радыё ААН". Напярэдадні свята на сайце Белтэлерадыёкампаніі прайшла анлайн-канферэнцыя з дырэктарам Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Сёлета наша радыёвяшчанне святкуе 90-гадовы юбілей. Шляхі, пракладзеныя Беларускім радыё, сталі асновай для стварэння іншых радыёстанцый. Пуцёўкі ў жыццё атрымалі таленавітыя і паспяховыя радыёжурналісты. Захоўваючы традыцыі, радыё застаецца сучасным і дынамічным.