Беларусь адносіцца да краін з самадастатковай вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі і цалкам забяспечвае свае патрэбнасці ў харчовых таварах.
Так, у 2019 годзе, паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па індэксе харчовай бяспекі, які вымярае палітыку дзяржаў і эфектыўнасць працы іх устаноў, заняла 36-ю пазіцыю сярод 113 краін. У СНД Беларусь лідзіруе па вытворчасці бульбы, цукровых буракоў, малака і мяса.
Па шэрагу тавараў попыт пакупнікоў практычна цалкам задавальняецца за кошт прадукцыі айчынных вытворцаў. За 8 месяцаў бягучага года арганізацыі гандлю рэалізавалі тавараў больш як на 16 мільярдаў рублёў.
Не адстае і экспарт. Беларускія прадукты можна купіць у 87 краінах свету. Больш за ўсё экспартуюць малочныя прадукты, мяса, агародніну і рыбу.













