Сёння - Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

5 июня 2015

Ён заснаваны больш як 40 гадоў назад Генасамблеяй ААН і з таго часу адзначаецца штогод больш чым у 100 краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі. У нашай краіне ахове навакольнага асяроддзя надаецца асаблівая ўвага. За апошнія 10 гадоў узровень забруджвання прыроднага асяроддзя значна знізіўся, а заканадаўства ў гэтай галіне ўвесь час удасканальваецца. Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя беларусы адзначаць шматлікімі экалагічнымі акцыямі.