Сёння - Сусветны дзень навукі

10 ноября 2015

Свята па ініцыятыве ЮНЕСКА сталі адзначаць штогод 13 гадоў таму. Зараз у Беларусі навуковымі даследаваннямі займаюцца больш як 17 тысяч спецыялістаў. Чвэрць з іх - маладыя даследчыкі не старэйшыя за 30 гадоў, а кожны пяты мае навуковую ступень. Асноўныя сферы, у якіх вядуцца навуковыя распрацоўкі, - касмічныя і біятэхналогіі, фармацэўтыка, медыцына, сельская гаспадарка. Дададзім, што Дзень беларускай навукі адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.