Сёння Сусветны дзень мужчын

5 ноября 2016

Заснавана свята з ініцыятывы экс-прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, падтрымана шэрагам міжнародных арганізацый. У Беларусі мужчын менш за жанчын, хоць хлопчыкаў нараджаецца больш. У нашай краіне моцны пол складае 46,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. Сярэдні ўзрост мужчын у Беларусі - 37 гадоў. Прычым у гарадах мужчынскае насельніцтва значна маладзейшае, чым у сельскай мясцовасці. Дзякуючы рэалізацыі дзяржаўных сацыяльных праграм і палітыцы ў галіне аховы здароўя павялічваецца чаканая працягласць жыцця як сярод жанчын, так і сярод мужчын.