Сёння - Сусветны дзень інфармацыі

26 ноября 2018

Свята адзначае і Беларусь. Узровень развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій - адзін з важных паказчыкаў эканамічнага і сацыяльнага дабрабыту дзяржавы. Галоўныя сусветныя тэндэнцыі зараз - пераход на лічбавае тэлевяшчанне, развіццё высокахуткаснага інтэрнэту і мабільнай сувязі. Іх прытрымваецца і наша краіна. У сусветным рэйтынгу Міжнароднага саюза электрасувязі па індэксе ІКТ Беларусь - 32-я сярод 176 краін.