Сёння Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2016

У Беларусі да 2020 года донарства плануюць зрабіць поўнасцю бязвыплатным. Да гэтага заклікае Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Сёння ў краіне пройдуць маштабныя акцыі - здаць кроў можна будзе ўжо з 8 раніцы ў любой са станцый пералівання. Па выніках мінулага года ўзровень нарыхтоўкі крыві вышэйшы за сярэднееўрапейскі і рэкордны для краіны - 220 тон. А гэта значыць, што ніводная аперацыя не будзе адмененая з-за недахопу плазмы.

Усяго ў краіне сёння больш за 91 тысячу донараў і каля 300 цэнтраў пералівання крыві. Медыкі працуюць над стварэннем адзінай інфапрасторы для абмену звесткамі ў электронным выглядзе. Яна запрацуе на працягу двух гадоў.