Сёння Сусветны дзень донара

14 июня 2013

Беларусь забяспечвае сябе запасам крыві на 100%. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Генадзь Хулуп. Толькі за мінулы год было нарыхтавана амаль 150 тысяч літраў кампанентаў крыві. А гэта амаль 160 тысяч выратаваных жыццяў.


Між іншым, спецыялісты гавораць, што дзяліцца крывёй нават карысна. Паводле статыстыкі, донары жывуць даўжэй і менш хварэюць, у тым ліку анкалагічнымі і сардэчна-судзістымі захворваннямі. Рэгулярная здача крыві спрыяе падаўжэнню маладосці, бо стымулюе самаабнаўленне арганізма.