Сёння Сусветны дзень донара

14 июня 2019

Сёння Сусветны дзень донара. З раніцы добраахвотнікі прыходзяць у пункты здачы крыві на бязвыплатнай аснове. Хоць бязвыплатна не значыць бясплатна. Для кожнага донара ў Беларусі працуюць прынцыпы фінансавай нейтральнасці: гэта вызваленне ад працы ў дзень данацыі з захаваннем сярэдняга заробку, забеспячэнне харчаваннем да і пасля працэдуры, кампенсацыя выдаткаў на дарогу да месца здачы крыві. У Беларусі зарэгістраваны 55 тысяч ганаровых донараў, але і тых, хто адважыўся зрабіць карысную справу ўпершыню, таксама нямала. Дзякуючы донарам у Беларусі штогод праводзяць звыш 400 тысяч аперацый з пераліваннем крыві.