Да міжнароднай акцыі вось ужо які год далучаецца і Беларусь. 9 тыдняў у краіне праходзілі сустрэчы, на якіх распавядалі аб тым, як перадаецца вірус імунадэфіцыту, як даведацца пра свой статус і што рабіць у выпадку хваробы. Зараз у краіне каля 17 тысяч беларусаў маюць станоўчы статус, пры гэтым амаль усе атрымліваюць антывірусную тэрапію - прычым айчыннымі прэпаратамі. Напярэдадні ў Мінску арганізатары падвялі вынікі праекта, прапанавалі кожнаму прайсці тэст на ВІЧ і адзначылі падзякай валанцёраў. Сярод іх і мая калега, пасол добрай волі ЮНЭЙДС у Беларусі Святлана Бароўская.
Cвятлана Бароўская, пасол добрай волі ЮНЭЙДС у Беларусі: "Сёння проста ўсё зразумела, як лячыць, калі выяўлена ВІЧ-інфекцыя. Каб зразумець, што ў цябе яе няма, для гэтага трэба прайсці тэст. Калі яна ёсць, чалавек п'е ўсяго толькі адну таблетку за дзень. 20 гадоў таму іх не было, 10 гадоў - гэта было 20 таблетак. Ну, праўда, арыфметыка зразумелая?"
Наталля Жукава, намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі: "Наша краіна ўдзельнічае ва ўсіх міжнародных праектах, якія накіраваныя на процідзеянне эпідэміі ВІЧ/СНІД, асаблівая ўвага надаецца ўразлівым групам; і сёння можна гаварыць аб тым, што тыя поспехі, якіх нам удалося дасягнуць, дазваляюць нам гаварыць аб стабілізацыі сітуацыі па распаўсюджанні ВІЧ сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь".
Згодна са словамі экспертаў, сёння самая эфектыўная прафілактыка ВІЧ - гэта дакладная інфармацыя аб вірусе. Менавіта таму Беларусь штогод далучаецца да розных інфармацыйных кампаній.













