Сёння Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі

30 июля 2018

Зрабіць гэтую дату ў календары памятнай у 2005 годзе на саміце ААН у Нью-Ёрку прапанаваў Прэзідэнт Беларусі. Сусветная супольнасць ініцыятыву падтрымала, штогод 30 ліпеня ўсе краіны збіраюцца за круглым сталом і падводзяць вынікі працы па выкараненні рабства, прымусу і сацыяльнай няроўнасці.

Паводле самых сціплых падлікаў, па ўсім свеце ў рабстве зараз знаходзіцца больш за 20 мільёнаў чалавек.