Сёння Сусветны дзень без тытуню

31 мая 2017

Беларусы актыўна прасоўваюць антытытунёвыя ініцыятывы. На Нацыянальны прававы партал прыходзяць прапановы забараніць курэнне на балконах кватэр і поўнасцю ліквідаваць зоны для курэння. Сёння, у Сусветны дзень без тытуню, па ўсёй Беларусі пройдуць акцыі і флешмобы.

Людміла Наройчык, намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: "Статыстыка ў нас адрозніваецца станоўчай дынамікай, гэта значыць за апошнія 14 гадоў распаўсюджанасць спажывання тытуню ў Беларусі скарацілася на 14 %. Але ўсё роўна ў Беларусі курыць кожны трэці з дарослага насельніцтва. Гэта высокі працэнт для нашай невялікай рэспублікі".

Амаль палова беларусаў-курцоў - гэта мужчыны.