Сёння сусветная "чорная пятніца"

24 ноября 2017

Сёння - "чорная пятніца". Сёлета амерыканскую традыцыю распродажаў перад Раством падхапілі нават у Японіі. Масавыя зніжкі ў магазінах аб’яўляюць адразу пасля Дня падзякі. Працягваюцца яны да Новага года. Значны рост продажаў адзначаюць і анлайн-магазіны.

Да сусветнай акцыі сёння далучацца шматлікія беларускія магазіны. У некаторых гандлёвых цэнтрах абяцаюць скідкі да 90 працэнтаў.