Беларускія тэлевізіёншчыкі замерлі ў чаканні. Сёння ўвечар у Палацы Рэспублікі ўручаць галоўную тэлевізійную прэмію краіны. Арганізатары абяцаюць сапраўднае свецкае шоу: па чырвонай дарожцы ў вячэрніх сукенках і смокінгах пройдуць усе намінанты. Амаль паўтара месяца спатрэбілася журы, каб разгледзець кожную з 209 заявак. Ацэньвалі суддзі прафесіяналізм па 24 намінацыях. Самыя папулярныя - Лепшы дакументальны фільм, Лепшая тэматычная праграма і Лепшая асветніцкая праграма. Асобна вылучаць лепшыя штодзённую інфармацыйную і выніковую інфармацыйна-аналітычную праграмы і іх вядучых. А вось спартыўныя перадачы сёлета сышлі з дыстанцыі.
Белтэлерадыёкампанія сёлета ўдзельнічае ў 15 намінацыях. За перамогу ў конкурсе змагаюцца 5 праектаў: цыкл дакументальных фільмаў Лёс гігантаў, праект Заўтра - гэта мы, кулінарнае тэлешоу Беларуская кухня, інфармацыйна-аналітычная праграма Сфера інтарэсаў і штодзённы інфармацыйны праект Навіны рэгіёну. Акрамя таго, у статусе намінанта па чырвонай дарожцы пройдуць больш за 10 вядучых, рэпарцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і аператараў галоўнага медыяхолдынга краіны.














