Сёння магчымая затрымка дзённага рэйса Белавія з Масквы ў Мінск

7 мая 2015

Гэта звязана з сённяшнім правядзеннем трэніроўкі парада ў расійскай сталіцы. Згодна з раскладам, борт павінен вылецець у 11 гадзін і прыбыць у Мінск у 12:20. Калі аэрапорт закрыюць, то самалёт прызямліцца на 30 хвілін пазней. А рэйс напярэдадні вечарам быў затрыманы з-за тэхнічнай няспраўнасці.

У Нацыянальным аэрапорце падчас узлёту пілоты выявілі няспраўнасць пярэдняй стойкі шасі. Борт быў вымушаны зрабіць аварыйную пасадку. Яна прайшла добра. Ніхто з пасажыраў і членаў экіпажа не пацярпеў. І ўжо ў 00:15 пасля ліквідацыі непаладак "Эмбраер-175" адправіўся ў Маскву.