Сёння ва ўсім свеце адзначаюць Дзень смеху

1 апреля 2017

Свята, калі прынята весяліцца, жартаваць і па-добраму падманваць адно аднаго. Упершыню дзень розыгрышаў быў праведзены ў Старажытным Рыме ў гонар Бога смеху. У розных краінах гэты дзень называюць па-рознаму. У французаў, напрыклад, гэта "красавіцкая рыба", шатландцы адзначаюць Дзень смеху цэлыя два дні. Ёсць і своеасаблівыя "сталіцы гумару" - балгарскі горад Габрава, Адэса з яе штогадовымі "Юмарынамі", а таксама беларускія Аўцюкі, дзе праходзяць фестывалі народнага гумару.