Сёння ва ўсім свеце адзначаюць Дзень аховы навакольнага асяроддзя

5 июня 2016

Клопат пра наш агульны дом. І гэта не толькі пра вуліцы, горад або краіну - гэта пра ўсю планету. Сёння ва ўсім свеце адзначаюць Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Больш як у сотні краін праходзяць флэшмобы, каб прыцягнуць увагу да праблем навакольнага асяроддзя. Шмат акцый і ў Беларусі. У мінскім Лошыцкім парку можна паўдзельнічаць у экавелагонцы, у галерэі сучаснага мастацтва - стаць часткай эка-weekend. Тэма сусветнага экалагічнага марафону - барацьба за дзікую прыроду. Дзень аховы навакольнага асяроддзя святкуюць па ініцыятыве ААН ужо больш за 40 гадоў.