Па пазітыўныя эмоцыі адправілася і наш карэспандэнт Юлія Токар.
Гэтае незвычайнае свята не патрабуе ніякіх матэрыяльных затрат або гадзін выдаткаванага часу. Каб павіншаваць са святам, дастаткова абняць сваіх блізкіх. Умова - добры настрой і шчырыя цёплыя пачуцці.
Людміла Аўсянік, сямейны псіхолаг: "Пайшло ўсё з 60-х гадоў. Амерыканцы зрабілі такі дослед на малпах. Узялі маленькіх малпачак, аднялі ад мамы, пасадзілі ў клетку і паставілі два чучалы. Адно цёплае шарсцяное з падагрэвам, другое на металічнай аснове, халоднае, але з бутэлечкай малака. Эксперымент паказаў, што малпачкі ідуць туды, дзе цёпла".
Спецыялісты адзначаюць, што абдымкі неабходныя чалавеку ў любым узросце не толькі з пункта гледжання псіхалогіі, але і з медыцынскага боку. Пры абдымках зніжаецца ціск, павышаецца імунітэт і выпрацоўваецца гармон шчасця. Па эндарфін мы і адправіліся.
Дакладна невядома, хто лічыцца ініцыятарам свята. І хаця адзначаюць 21 студзеня яго не так даўно, папулярнае яно ва ўсім свеце. Згодна з традыцыяй, сёння абдымаць можна нават незнаёмага чалавека.
У гэты дзень людзі ва ўсім свеце адчуваюць падтрымку і ўвагу адно да аднаго. Абдымайцеся часцей!














