З улікам усіх рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя мерапрыемствы адбудуцца ў нязвыклым фармаце: выпускнікі запрошаныя па класах і да вызначанага часу. Дарэчы, сам фармат правядзення цырымоніі выбіраецца па рашэнні кіраўніцтва ўстаноў сумесна з бацькамі: у кабінетах, у актавых залах або на вуліцы. Пачнецца святочнае ўручэнне дакументаў з рэспубліканскай акцыі "Дзякуй, настаўнiк!". Усяго ж сёлета школьныя сцены пакінуць больш як 139 тысяч вучняў.
Сёння ва ўсіх школах Беларусі пройдуць урачыстыя цырымоніі ўручэння атэстатаў
10 июня 2020













