Сёння ўвесь свет успамінае дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 апреля 2013

Яны выжылі на фабрыцы смерці... Усяго на тэрыторыі Германіі і акупіраваных ёю краін падчас Другой сусветнай вайны дзейнічала 14 тысяч лагераў смерці. Роўна 68 гадоў таму зняволеныя аднаго з самых сумна вядомых - Бухенвальда, даведаўшыся аб набліжэнні Чырвонай арміі, узнялі паўстанне і выйшлі на волю. Як  прызнаваліся  самі карнікі, вязень, працягласць жыцця якога ў лагеры складала менш  чым год, прыносіў нацыстам амаль паўтары тысячы рэйхсмарак чыстага прыбытку. За гады Другой сусветнай праз лагеры смерці прайшлі 18 мільёнаў чалавек, з іх 5 мільёнаў - грамадзяне Савецкага Саюза.


Спецыяльны вялікі рэпартаж карэспандэнтаў АТН  ужо ў гэтую нядзелю, 14 красавіка, у выніковай інфармацыйна-аналітычнай праграме У цэнтры ўвагі.