Сёння ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень абдымкаў

21 января 2013

Яны зніжаюць крывяны ціск і падымаюць настрой, памяншаюць рызыку ўзнікнення захворванняў і павялічваюць колькасць пазітыўных эмоцый. Сёння абдымкі гэта не толькі выдатная альтэрнатыва лекаў, але і магчымасць выказаць сваю сімпатыю нават да незнаёмага чалавека.

Абдымкі суправаджаюць нас на працягу ўсяго жыцця. Мы абдымаем сяброў і родных пры сустрэчы, каб выказаць сваю радасць і падзяку.
Брытанскія вучоныя сцвярджаюць, што для таго, каб чалавеку быць шчаслівым, неабходна як мінімум восем абдымкаў на дзень.
А вось дзецям для таго, каб адчуваць сябе любімымі неабходна абдымкаў значна больш. Калі дзіця цалуюць і абдымаюць, яно набывае пэўны вопыт зносін. Яму камфортна ў гэтай сітуацыі.
Прыемна тое, што святкаванне 21-га студзеня не патрабуе ніякіх матэрыяльных выдаткаў. Варта толькі шчодра ўзнагародзіць сваім цяплом усіх, каго палічыце патрэбным. Дарыце сваім родным абдымкі і нагадвайце ім аб сваіх шчырых цёплых пачуццях.