Сёння ўвесь свет адзначае Дзень тэлебачання

21 ноября 2013

Сёння ўвесь свет адзначае Дзень тэлебачання - свята тых, хто штодня з тэлеэкранаў даносіць да гледачоў інфармацыю, хто застаецца за кадрам, але робіць усё, каб праграмы выйшлі ў эфір. Тэлебачанне забаўляе, інфармуе і вучыць новаму. Упершыню блакітныя экраны нашай краіны засвяціліся 1 снежня 1956 года. Амаль паўстагоддзя на вачах мільёнаў гледачоў развівалася айчыннае тэлебачанне. Сёння з'явіліся новыя спосабы перадачы сігналу, асаблівае распаўсюджванне атрымалі інтэрнэт- і IP-тэлебачанне. Да 2015 года Беларусь пяройдзе на лічбавае вяшчанне. У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава гісторыі замежнага і айчыннага тэлебачання. Каля 150 дакументаў, даведкавыя і энцыклапедычныя выданні, манаграфіі, альбомы і буклеты. Асобны раздзел выставы прысвячаецца беларускаму тэлебачанню.