Сёння Вербная нядзеля

9 апреля 2017

Вялікае свята хрысціянскага календара. Сёння і ў каталікоў, і ў праваслаўных Вербная нядзеля або Уваход Гасподні ў Іерусалім. Апошні тыдзень да Вялікадня вернікі адзначаюць традыцыяй, якой прытрымліваліся яшчэ старажытныя яўрэі. Пераможцаў і цароў яны віталі пальмавымі галінамі. Таксама каля дзвюх тысяч гадоў таму сустракалі і Ісуса, які заязджае ў Іерусалім на осліку. У славянскай традыцыі сімвал той самой пальмавай галіны - вярба. Сёння галінкі ўпрыгожваюць, асвячаюць у царкве і захоўваюць дома як каштоўную рэліквію.

Вербная нядзеля папярэднічае самаму галоўнаму - перадпасхальнаму тыдню - Страсному. Гэта сем дзён споведзяў і строгага посту. Сёння ж вернікам дазволена ўжываць у ежу рыбу, алей і чырвонае віно.