Вы засумавалі па снезе? І вам не хапіла яго ўзімку? Журналісты Агенцтва тэленавін знайшлі самы снежны пункт гэтага сезона. Кітайскі горад Харбін. Тут штогод праходзіць фестываль ледзяных скульптур. Сёлета на ім пабывалі 14 мільёнаў турыстаў. Сюды прыязджаюць не толькі любавацца кампазіцыямі з лёду, але і пабавіць час на снежных атракцыёнах. Як ствараўся адзін з самых вялікіх ледзяных паркаў планеты? Хто запальвае хрустальныя ліхтары? І пра што маўчыць дракон?.. Глядзіце сёння ўвечар на Беларусь 1 спецыяльны рэпартаж Харбін. Ледзяная казка!














