Сёння вечарам будзе абмежаваны рух па праспекце Машэрава

11 июня 2014
Увага ўсім аўтамабілістам і пасажырам грамадскага транспарту!

Сёння вечарам будзе абмежаваны рух па праспекце Машэрава.

Так, з 21 гадзіны 45 хвілін і да паўночы будзе закрыты рух на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з рэпетыцыяй ўрачыстага парада да Дня Незалежнасці зводнай роты ганаровай варты.

Рух на гэтым жа ўчастку праспекта Машэрава таксама абмяжуюць 13-га, 16-га, 18-га, 21-га і 23-га чэрвеня. ДАІ рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.