Сёння Валерыю Рубінчыку споўнілася б 80 гадоў

17 апреля 2020
Імя рэжысёра і сцэнарыста добра вядомае сярод кінематаграфістаў. У 70-х майстар працаваў на кінастудыі "Беларусьфільм". На яго рахунку такія карціны, як "Магіла льва", "Вянок санетаў", "Культпаход у тэатр". Менавіта Рубінчык удала экранізаваў аповесць Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха". Карціну адзначылі на фестывалі ў Манрэалі. Ён знайшоў сябе не толькі за кадрам. Гледачы ведаюць майстра як адваката з фільма "Прыгоды Тома Соера і Гекльберы Фіна". Таксама ён выкладаў ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі.
Успамінаць рэжысёра сёння будуць і ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3". У 12:25 пакажуць яго "Вянок санетаў". А вечарам гледачоў чакае біяграфічная праграма з фрагментамі інтэрв'ю самога майстра.