Сёння ў Вярхоўным судзе працягваюцца слуханні па крымінальнай справе Ганны Шарэйкі

26 февраля 2016

Плануецца, што свае паказанні агучаць сведкі. Нагадаем, былога сенатара і бізнесмена абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі пры закупцы кармавых дабавак для кампаніі. На лаве падсудных падначаленыя Шарэйкі і камерцыйныя партнёры, у тым ліку яе блізкі сябар - прадпрымальнік з Прыбалтыкі Вальдэмарас Норкус. З сямі абвінавачаных толькі адзін прызнаў сваю віну. Гэта спецыяліст Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі.

Праўда, на этапе следства гэты чалавек мяняў свае паказанні, у тым ліку і наконт таго, што бізнесмен з Прыбалтыкі даваў яму грошы. Эксперты, каменціруючы гэты працэс, гавораць, што сюрпрызы ў гучнай справе "бройлернай каралевы" яшчэ будуць. Адзначым, матэрыялы крымінальнай справы Ганны Шарэйкі складаюць звыш 110-ці тамоў. Падчас следства апытаныя больш як 50 сведак.