Сёння ва ўрочышчы Курапаты прайшла маштабная акцыя па ўборцы тэрыторыі

27 октября 2018

Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў. У добраўпарадкаванні ўзялі ўдзел працоўныя калектывы, а таксама найбуйнейшыя арганізацыі краіны - БРСМ і "Белая Русь" - усяго амаль 200 чалавек. Суботнік прысвечаны Дню памяці продкаў. Адзначым, Федэрацыя прафсаюзаў на працягу двух гадоў актыўна арганізоўвае акцыі па добраўпарадкаванні ўрочышча Курапаты.

Аляксандр Мікша, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Паралельна з Курапатамі працягваецца праца на ўсіх знакавых для нашага народа месцах. У кожным рэгіёне ёсць тыя аб'екты, дзе прафсаюзы разам з мясцовымі органамі ўлады іх уладкоўваюць, наводзяць парадак. Гэта ў асноўным месцы пахавання савецкіх воінаў, месцы пахавання мірных жыхароў".

Асаблівае значэнне Федэрацыя прафсаюзаў надае працы па захаванні памяці аб гістарычным мінулым краіны. Напрыклад, сіламі дадзенай арганізацыі ўзноўлены мемарыяльны комплекс у Ваўкавыскім раёне. Памятны знак "Шаулічы" ўсталяваны на месцы вёскі, якую спалілі разам з жыхарамі.