У цэнтры Мінска будзе абмежаваны рух

2 мая 2016

У сувязі з падрыхтоўкай да Дня Перамогі сёння ў цэнтры Мінска будзе абмежаваны рух. На праспекце Незалежнасці пройдзе трэніроўка роты ганаровай варты. Рух на плошчы Перамогі і на скрыжаваннях вуліц, якія вядуць да яе, будзе абмежаваны з 19 да 21 гадзіны. Вадзіцеляў просяць улічваць гэтую інфармацыю і планаваць свой маршрут.