Сёння ў краіне рэспубліканскі суботнік

18 апреля 2015

Работнікі Мінаблыканкама разам з губернатарам вобласці Сямёнам Шапірам наводзілі парадак у  Мінскім раёне. У вёсцы Навашына яны дапамагалі ў будаўніцтве аднаго з памяшканняў племптушказавода – бетанавалі падлогу. Дарэчы, будынак будзе ўведзены у эксплуатацыю гэтым летам. 

Між тым, у вобласці акцэнт сёлета зрабілі на добраўпарадкаванні мемарыяльных комплексаў і помнікаў. Сёння работнікі прафсаюзаў і Мінскага аблвыканкама таксама прынялі ўдзел у рэканструкцыі Кургана Славы.