Сёння ў сталіцы аднавілі трамвайны рух

1 ноября 2018

У бок чыгуначнага вакзала маршруты пад нумарамі 1, 4 і 7 зараз рухаюцца па мадэрнізаваным "бесшпальным" палатне. Абнавілі і прыпынкі. Іх выканалі з улікам безбар'ернага асяроддзя. На вуліцах Першамайскай, Ульянаўскай і Бабруйскай часовы 901-й аўтобус больш хадзіць не будзе.