Сёння ў сталіцы каля стэлы "Мінск - горад-герой" пройдзе генеральная рэпетыцыя парада

1 июля 2019

Сёння ў сталіцы каля стэлы "Мінск - горад-герой"  пройдзе генеральная рэпетыцыя парада з нагоды Дня Незалежнасці.

Механізаваная калона зараз рухаецца па вуліцах Мінска. У 18 гадзін тэхніка стартавала па маршруце вуліца Старынаўская - праспект Незалежнасці - праспект Машэрава. Рух транспарту на некаторых вуліцах абмежаваны, аднак па ходзе руху ўчасткі дарог ізноў адкрываюць. 

Сёлета перад трыбунамі пройдуць 22 парадныя разлікі з 280 адзінак тэхнікі на чале з танкам Т-34 "Чырвоны". Агульная даўжыня калоны складзе каля 3 км. Адзначаецца, што больш за палову машын - гэта новыя або мадэрнізаваныя ўзоры. Генеральны прагон пачнецца ў 21:00.