Сёння ў сталічнай падземцы падлічаць пасажыраў

11 марта 2015

Больш за паўтары тысячы работнікаў метрапалітэна праводзяць сёння талоннае даследаванне пасажырапатокаў. Такі эксперымент праводзіцца з мэтай удасканалення графіка руху цягнікоў, вызначэння сярэдняй адлегласці паездкі пасажыраў, інтэнсіўнасці пасажырапатокаў на ўсіх участках ліній метрапалітэна. Таксама ў задачах - даследаванне колькасці пасажыраў, якія карыстаюцца перасадачным вузлом «Кастрычніцкая» - «Купалаўская». Падрабязнасці ў Аляксандра Хараўца.

Гэтыя словы Ігар Чумачэнка за хвіліну паўтарае каля 20 разоў. З 5 раніцы падліковец атрымаў амаль тысячу талонаў. Усяго ж квіткі пасажырам сёння у дзве змены будуць раздаваць больш за паўтары тысячы работнікаў падземкі.

У час пік падлікоўцы здаюць талоны кожныя 15 хвілін. У астатні час - раз у паўгадзіны. Паводле слоў спецыялістаў, гэта дапаможа больш дакладна атрымаць вынікі абследавання на працягу дня.

У выпадку, калі наведвальнікі падземкі губляюць квіток, работнікі метро проста запытваюць у іх, на якой станцыі яны садзіліся.

Усяго ў сталічным метрапалітэне падрыхтавалі больш за мільён 200 тысяч вось такіх талонаў. Яны двух колераў – сіняга і чырвонага – у залежнасці ад лініі, на якой пасажыр трапляе ў падземку. Тут пазначаны нумар станцыі і нумар квітка.

Апошні раз талоннае абследаванне пасажырапатоку праводзілася 12 гадоў таму. Як і тады, сёння змяненняў у рабоце метрапалітэна не назіраецца. Самі ж пасажыры ў эксперыменце прымаюць актыўны удзел. І нават робяць селфі з каляровымі талонамі.

Падобнае вывучэнне пасажырапатоку праводзіцца з мэтай удасканалення графіка руху цягнікоў, інтэнсіўнасці пасажырапатоку на ўсіх участках ліній метрапалітэна. Таксама ў задачах - даследаванне колькасці пасажыраў, якія карыстаюцца перасадачным вузлом «Кастрычніцкая» - «Купалаўская», і вызначэння сярэдняй далёкасці паездкі пасажыраў.

Завершыцца ж талонное абследаванне пасажырапатоку пасля выхаду з падземкі апошняга наведвальніка ўжо 12 сакавіка. Першыя звесткі аб эксперыменце падвядуць праз месяц.