Сёння ў парламенце ў другім (выніковым) чытанні разгледзяць бюджэт на 2019 год

19 декабря 2018

У цэлым дакумент сфарміраваны па базавым сцэнарыі і ўмацуе сацыяльную скіраванасць. Так, фінансаванне сацыяльнай сферы павялічыцца на 18 %. Узрастуць выдаткі на ахову здароўя і адукацыю. Прадоўжыцца падтрымка шматдзетных сем'яў, чакаецца рост адрасных субсідый. Пенсіі паднімуць на 14 %. Разлічваюць дадаць і да зарплат: сярэднія даходы бюджэтнікаў плануюць давесці да 810 рублёў.

У другім чытанні сёння разгледзяць і праект Падатковага кодэкса. Пасля канчатковага прыняцця дакумента ў падатковую можна будзе звяртацца не па прапісцы, а ў любы зручны офіс. Спросціцца адміністрыраванне падаткаў, змянілі і падыходы да налічэння пені.