Сёння ў парку Перамогі пройдзе сёмая птушыная экскурсія ў фармаце Free Walking Tour

14 июня 2019

Пазнаёміцца з крылатымі суседзямі. Сёння вечарам у парку Перамогі пройдзе сёмая птушыная экскурсія ў фармаце Free Walking Tour. Мінчане не проста правядуць дзве гадзіны на свежым паветры, але і паназіраюць за птушкамі, паслухаюць іх галасы і даведаюцца новыя факты аб тых ці іншых прадстаўніках класа. Як правіла, падчас вандроўкі сустракаецца каля 20 відаў крылатых. Такія экскурсіі летам ладзяць амаль кожны тыдзень у розных месцах сталіцы.

Дарэчы, назіраннем за птушкамі ці бёрдвотчынгам цікавяцца ўсё больш беларусаў. Зараз у нас зарэгістравана больш за 300 відаў крылатых і кожны год фаўна папаўняецца новымі птушкамі.