Сёння ў "Панараме" працяг праекта АТН "Пашпарт аб'екта"

19 июля 2018

Беларусь будзе прадстаўлена максімальнай колькасцю спартсменаў на II Еўрапейскіх гульнях у веславанні на байдарках і каноэ. За год да форуму беларусы заваявалі максімальную колькасць ліцэнзій - 16. Веславанне прыме самы далёкі аб'ект Гульняў - канал у Заслаўі, які таксама практычна гатовы прыняць еўрапейскіх спартсменаў. Падрыхтоўку да гэтай грандыёзнай падзеі вядзе нават рыба ў канале. І гэта не жарты! Сёння ў "Панараме" працяг праекта АТН "Пашпарт аб'екта".